Статистика |
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
|
Ветеран ВОв Мамайка В. І.
|
08.01.2015, 21:08 |
Самае срашнае, што можа здарыцца з чалавекам – вайна. Гэта трэба памятаць заўжды, каб не забыць, каб нагадаць маладому пакаленню пра гісторыю людзей, якія жылі ў час вайны, якія змагаліся за перамогу, мы і расказваем пра вецеранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль нарадзіўся у Велямічах у беднай сялянскай сям’і, у якой выхоўвалася дзевяць дзяцей. Васіль, як самы малодшы, быў і самым любімым у сям’і. але гэта ніяк не вызваліла яго ад працы не толькі дома, але і на іншых людзей. Так у той час усе дзеці дапамагалі бацькам: прыносілі ў сямейны буджет то збожжа, то муку. Менавіта так разлічвалася больш заможных сялян з дзецьмі беднякоў.
У шэсць гадоў хлапчук пайшоў у польскую школу. Быў здольным, вучыўся добра. Пры полскай уладзе скончыў пяць класаў. Калі, у 1939 годзе, адбылося аб’яднанне Беларусі і школа стала рускамоўнай, то адногодкаў Васіля вярнулі зноў у пяты клас. Шэсць класаў рускамоўнай школы былі закончаны пачаткам вайны. Такім было дзяцінства, а дарогу у дарослае жыццё праклала вайна.
Першая сустрэча Васіля з партызанамі адбылася калі яны праязджалі міма вёскі.
Немцы двойчы вывозілі Васіля на работу, але яму ўдавалася ўцяцы каб не падставіць сваю сям’ю пад расстрэл сваім вяртаннем дахаты, даводзілася жыць на хутарах.
У снежні 1943 года наблізіўся фронт. Немцы занялі Велямічы. Мясцовых жыхароў зганялі на высечку лесу, каб адкрыць падходы да вёскі. Частку жыхароў выселілі, а дамы, у якіх яны жылі, зносілі і на іх месцы будавалі бліндажы, а бярвеннямі вымасцілі дарогу да Давыд-Гарадка.
Усіх працаздольных мужчын вывезлі з вёскі. Адну частку прымусілі капаць акопы пад Столінам, а другую – пад Лунінцам. Там аказаўся і Васіль. Жылі ў зымлячнках, але нядоўга, бо прыляцела савецкая авіяцыя і ўсе палонныя разбегліся.
9 чэрвеня быў вызвалены Давыд-Гарадок, жыхары раёна сталі вяртацца ў свае вёскі.
Васілю з суседскім хлапчуком партызаны даверылі весці перапіс насельніцтва і жывёлы ў роднай вёсцы. Працавалі тыдні два. А пасля разнеслі павесткі ўсім мужчынам сваёй вёскі. Такія ж павесткі ўручылі і гэтым хлапчукам, якім было па васемнаццаць гадоў…
І вось з атрымання павестак пачалося вайсковае жыццё. На пачатку навучанне, а пасля і франтавое. Васіль І ванавіч трапіў на 4 Украінскі фронт, які ў той час знаходзіўся за Львовам.
- Розныя былі баі: вялікія і не вельмі – успаміна Васіль Іванавіч.
Ды з баямі перасеклі Польшчу, Германію, Чэхаславакію. Хто б мог падумаць, што гэты год вайны ны фронце будзе такім цяжкім. Забярэ ён сяброў і знаёмых, аднапалчан. Яны не вернуцца назад, на Радзіму, а будуць пахаваны там, далёка ад Бацькаўшчыны. Памілаваў лёс у гэтым сэнсе Васіля Іванавіча, яго не кранула свінцовая куля, але яна была зусім побач і штораз магла… Ды, на шчасце, дайшлі да Прагі. Вось яна – сапраўдная Перамога! Але не тут-та было. І зноў трывога, і – у бой. Па загаду Галоўнакамандуючага ўступілі зноў у бой з нямецкімі часцямі, якія ўсё яшчэ трымалі абарону. Яшчэ на працягу трох дзён ішла вайна, якая афіцыйна была ўжо завершана. І там гінулі нашы салдаты. І зараз Васіль Іванавіч адзначае дзве Перамогі: адна – 9 мая, а другая – 11 мая, калі для яго скончылася вайна.
Вайна скончылася, але ж не скончылася вайсковае жыццё. Яно працягвалася да 1949 года. Васіль Іванавіч быў памочнікам камандзіра ўзвода. Меў добрую фізічную падрыхтоўку. Дзякуючы армейскай характарыстыцы і фізічным даным, яго накіравалі настаўнікам фізкультуры ў родную вёску.
Але не хапала пегагічнай адукацыі. Таму ў 1951 годзе паступіў у Пінскае педагнаічнае вучылішча. Стаў настаўнічаць цяпер ўжо з адукацыйнай базай за плячыма.
У 1951 годзе быў назначаны старшынёю Велямічкага сельскага Савета, а праз год – сакратаром партыйнай арганізацыі ў мясцовым калгасе. Меркавалі паставіць старшынёй калгаса “За Радзіму”, але Васіль Іванавіч адмовіўся спаслаўшыся на не вялікі вопыт у сельскай гаспадарцы. Стаў намеснікам старшыні калгаса.
Відаць, што мужчыне хацелася ўсё больш і больш павялічваць свой запас ведаў, таму і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на гістарычны факультэт. Пасля яго заканчэння зноў стаў старшынёю сельскага Савета. Быў намеснікам дырэктара, дырэктарам школы, настаўнікам. Так і на пенсію пайшоў са школьных сцен.
Склалася і сямейнае жыццё. Разам з жонкай Марыяй Аляксееўнай выгавалі двух сыноў.
Зараз вядуць ціхае вясковае жыццё. Работы хапае на агародзе, ля хлява, у хаце. Жыццё склалася так, а не інакш. Шкадаваць? Аб чым? Ці можна было нешта змяніць, калі вайна распараджалася лёсам людзей так, як было патрэбна для яе? А пасля вайны? Дык рабіў усе, што трэба было, што лічыў патрэбным, на што хапала сіл. Дык няхай іх хопіць яшчэ на дзесяткі гадоў.
|
Категория: Мои файлы | Добавил: Sanek_Snami |
Просмотров: 955 | Загрузок: 0
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|